Культавы расійскі гурт «Агата Крысці» спыніў існаванне тры гады таму. У сакавіку 2010 года адзін з яго фронтмэнаў — малодшы брат Самойлаў — прадставіў новы праект «Глеб Самойлоff & The Matrixx». Яго музыка розніцца ад той, што рабіла «Агата Крысці». У тэкстах палітычныя лозунгі спалучаюцца з тэмамі кахання, здрады і смерці. Нядаўна «Глеб Самойлоff & The Matrixx» гралі ў Мінску.
Музыка крытыкуе расейскія ўлады, выступае на «Маршы мільёнаў» і грае ў падтрымку «Pussy Riot».
Замест «Опіюму для нікога», «Бэсса Мэ» і «Дэкадансу», Глеб Самойлаў заклікае «рабіць бомбы, а не сэкс», папярэджвае, што ўсе мы «будзем жыць заўжды на сайце ФСБ» і прысвячае песніХадзілі чуткі, што гурт «Агата Крысці» распаўся менавітанацыял-камуністычнай газеце Аляксандра Праханава «Завтра».
Старэйшы брат Глеба Вадзім арганізоўваў сустрэчу Дзмітрыя Мядзведзева за Глеб трымаўся апазіцыйных поглядаў.рок-музыкамі і дапамагаў намесніку старшыні Адміністрацыі прэзідэнта РФ Уладзіславу Суркову запісваць альбом і выступаў у Грамадскай палаце,
Малодшы Самойлаў адмаўляе, што прычынай разрыву стала палітыка: «У нас з Вадзікам проста вельмі рознымі сталі погляды на творчасць. Доўгі час у складзе „Агаты Крысці“ мы мусілі шукаць кампраміс, з нечым пагаджацца, чымсьці ахвяраваць. Прыйшоў момант, калі мы проста стаміліся ад гэтага. Таму была прынятае такое рашэнне. Абаюднае і абсалютна апалітычнае».
— Тое, што вы робіце зараз моцна адрозніваецца ад «Агаты Крысці». Адно ўзгадванне ФСБ чаго каштуе.
Глеб Самойлаў: Гэта песня была прысвечаная рэальнаму чалавеку — у 2008 годзе адна з нашых фанатак Марыя Часнакова скончыла жыццё самагубствам. А што датычыцца словаў «жыць заўжды на сайце ФСБ», дык слухай, сайт гэты існуе, прапануе супрацоўніцтва. І ўсе мы, так ці іначай, жывём на гэтым сайце, і будзем жыць там заўжды, падабаецца гэта каму ці не, хоча хто таго ці не. Такое нашае сучаснае жыццё.
— У вашай цяперашняй творчасьці шмат палітыкі. Вы актыўна выказваеце грамадзянскую пазіцыю з дапамогай музыкі, удзельнічаеце ў акцыях пратэсту, падтрымліваеце «Pussy Riot». Гэта нейкі ваш асабісты маніфест?
ГС: Наўрад ці гэта маніфест. Гэта проста канстатацыя факту.
Жыццё несправядлівае: палітыкі, сённяшняя ўлада, каханне — усё несправядлівае. Я музыка, апроч гэтага больш нічога не умею, таму і перадаю свае адчуванні і разуменне рэчаіснасці адзіным спосабам, якім магу.Дзеля гэтага я выхожу на сцэну. Да таго ж першы свой каляпалітычны трэк я выканаў яшчэ ў складзе «Агаты». Гэта была песня «Парвалі мару». Мы, як выключэнне, выконваем яе па сённяшні дзень у складзе новага гурту. Бо гэта адметная і асабліва дарагая для мяне песня.
-То бок
ГС: Ну, не толькі. Там яшчэ музыка ёсць (смяецца).
Глядзі, перад сцэнай стаяць маладыя прыгожыя дзяўчыны, спяваюць палітычныя песні. Гэта здорава.Я ўвогуле не люблю крывадушнасьць, фарс, а наша ўлада, як і вашая, напэўна, вельмі на іх багатая. Гэта ўжо нават і не смешна — такі жудасны постмадэрнізм, казаць брыдка. Таму маўчаць у такіх умовах таксама не варыянт.
— Не баіцеся, што вас могуць забараніць у Беларусі?
ГС: Дык мы пра Беларусь і не спяваем.
— Юрый Шаўчук таксама не спявае, але яго да нас не пускаюць (гурт «ДДТ» патрапіў у так званы чорны спіс у снежні 2010 года).
ГС: Ну, нас пакуль пускаюць. Можа пасля інтэрв’ю перастануць (смяецца). Магчыма, мы не маем такога шэрагу прыхільнікаў, такой важкасці ў грамадстве, каб афіцыйная ўлада звярнула на нас увагу.
— Цікавіліся, што ў Беларусі адбываецца?
ГС: Ну, збольшага ведаю. Хаця тэлевізар і не гляджу, бо расейскае тэлебачанне — туфта абсалютная, няма чаго часу губляць. Але так, чую
Мне, па шчырасці, ацаніць складана, бо я ж для вас усё адно іншаземец. І некарэктна казаць пра чужую краіну, што, маўляў, вось, там усё дрэнна, улада жыцця не дае.На гэта пытанне вы самі сабе адказаць можаце. Я тут толькі музыку граю, калі што (смяецца).
— А ў Расеі вамі яшчэ не «цікавіліся»?
ГС: Кліпы на тэлебачанне не бяруць — гэта факт. Па радыё нашыя песні таксама не круцяць. Але гэта элемент нейкай іх унутраннай цэнзуры, сумняюся, што спецслужбы маюць да гэтага дачыненне. Затое нас па ОРТ паказалі аднойчы. У Дзень Расеі паказывалі афіцыйны канцэрт, і пры аказіі паказалі шэсце апазіцыі. І адзначылі, што для апазіцыі заграў легендарны Глеб Самойлаў і The Matrixx. Засвяціўся нават як легендарны. Не магу сказаць, што не парадавала.
— «Агата Крысці» не плануе аднавіцца?
ГС: Не,
я і Вадзік жывём абсалютна розным, кожны сваім уласным жыццём. Шчыра кажучы, я нават не ведаю, што цяпер ён робіць.Я маю свой шлях у музыцы, у жыцці, у творчасці. Добра ці блага гэта ўдаецца — меркаваць хутчэй вам. Але, спадзяюся, што добра.
На развітанне Глеб Самойлаў пажадаў беларусам «трымацца ў нашых нялёгкіх умовах»і паабяцаў абавязкова прыехаць яшчэ, «калі, як казаў, пасьля інтэрв’ю не забароняць». А мы абавязкова будзем чакаць на новы, больш неверагодны і непрадказальны альбом гурту і на іх чарговыя канцэрты ў Мінску.





