Амерыканская спявачка Брытні Спірс узначаліла рэйтынг самых багатых спявачак года паводле версіі «Forbes».

31-гадоваяпоп-зорка зарабіла за мінулы год 58 мільёнаў даляраў — больш, чым любая іншая жанчына ў музычнай індустрыі.

Асноўны прыбытак Брытні прынёс яе апошні дыск «Femme Fatale» і тур у падтрымку альбома. Акрамя гэтага Спірс зарабіла грошай на рэкламе і продажы ўласнай лініі парфумы.

На другім месцы ТОП-5 самых заможных артыстак апынулася Тэйлар Свіфт. За мінулы год 22-гадовая спявачка паклала ў кішэню 57 мільёнаў даляраў.

Трэцяй па заробках стала Рыяна. Ёй удалося разбагацець на 53 мільёны даляраў. Lady Gaga — толькі чацвёртая з 52 мільёнамі даляраў.

Пры складанні рэйтынгу ўлічваліся даходы зорак музычнай індустрыі ад продажу дыскаў, ад рэкламных кантрактаў і прадпрымальніцкай дзейнасці да выліку падаткаў, выдаткаў і камісійных.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?