ФК БАТЭ накіраваў у Беларускую федэрацыю футбола ліст з просьбай разгледзець пытанне аб паэтапным павелічэнні камандаў у вышэйшай лізе да 16 клубаў.
Як сцвярджаецца ў звароце, скарачэнне вышэйшай лігі прывяло да пазбаўлення гульцоў юнацкіх і маладзёжных зборных належнай практыкі, звужэння геаграфіі, а таксама не павялічыла канкурэнтаздольнасці клубаў на еўрапейскай арэне.
У якасці прыкладу прыводзяцца чэмпіянаты Партугаліі, Венгрыі, Чэхіі, Швецыі, Сербіі, Грэцыі і іншых краін.
Колькасць каманд прапанавана павялічваць паэтапна: спачатку да 14 каманд, затым да 16 камандаў.
У сёлетнім сезоне ў вышэйшай лізе гуляла 11 клубаў, у наступным годзе будзе 12.
АБФФ прапанавала клубам вышэйшай лігі выказацца да 24 снежня.





