Упраўленнем па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю ГУУС Мінгарвыканкама спынена спроба нанясення ГП «Мінсктранс» шкоды ў асабліва буйным памеры.
Як паведамілі ў праваахоўных органах Мінска, у ходзе праверкі выканання заканадаўства пры куплі дарагой імпартнай тэхнікі найбуйнейшым транспартным прадпрыемствам Беларусі быў выяўлены факт несумленнасці аднаго з пастаўшчыкоў.
Так, паводле звестак УБЭП ГУУС Мінгарвыканкама, ТАА «Мары», якое з’яўляецца афіцыйным дылерам вядомай карпарацыі Iveco ў Беларусі, павінна было па заключанай дамове з ГП «Мінсктранс» паставіць апошняму новы аўтобус міжнароднага класа коштам у 3,5 мільярда рублёў (больш за 400 тысяч даляраў). Аднак у рамках выканання дамовы, дылер паставіў беларускаму транспартнаму прадпрыемству
У выніку зробленых захадаў пастаўлены аўтобус быў вернуты назад дылеру, што прадухіліла нанясенне беларускаму транспартнаму прадпрыемству шкоды ў памеры больш за 267 мільёнаў рублёў.
У самым ТАА «Мары» катэгарычна адмовіліся каментаваць дадзеную сітуацыю. Як заявіў дырэктар кампаніі Валянцін Прыстром, гэта справа дамоўных узаемаадносін двух суб’ектаў гаспадарання і нічога больш.
«Я не вар’ят, каб так рабіць. Калі УБЭП разбіраецца з гэтым, то няхай разбіраецца, а я нічога каментаваць не хачу і не буду «. — заявіў дырэктар ТАА «Мары».





