Па меркаванні агенцтва Reuters, паступным крокам Паўночнай Карэі можа стаць выпрабаванне ядзернай зброі. У 1996 годзе большасць краін свету падпісала дамову аб забароне ядзерных выпрабаванняў. Але Кітай, Індыя, Пакістан і КНДР не далучыліся да гэтай ініцыятывы. КНДР ужо двойчы праводзіла выпрабаванні ядзерных бомбаў: у 2006 і 2009 годзе. Паспяховы запуск ракеты дальняга дзеяння можа стаць новым стымулам для працыгу ядзернай праграмы КНДР.

Нагадаем, што 12 снежня ў Паўночнай Карэі адбыўся чарговы запуск шматступеньчатай ракеты. Гэтая падзея вельмі занепакоіла сусветную супольнасць, бо, у адрозненне ад папярэдніх разоў, ракета «Унха-3» паспяхова вывела спадарожнік на арбіту, праляцеўшы над тэрыторыяй Кітая, Японіі і Філіпінаў.

Японскі ўрад ужо заклікаў да склікання пазачарговага паседжання Рады бяспекі ААН, Паўднёвая Карэя правяла экстраную нараду дарадчыкаў прэзідэнта. «Відавочным парушэннем канвенцыі ААН» назваў запуск ракеты генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун. Кітай, бліжэйшы саюзнік КНДР, выказаў занепакоенасць выпрабаваннямі ракеты. Занепакоены і ЗША, бо запуск паказаў, што КНДР тэарэтычна можа даставіць боегалоўку на тэрыторыю Злучаных Штатаў.

А вось так эмацыйна паўночнакарэйская дыктарка паведаміла пра паспяховы запуск трохступеньчатай ракеты 12 снежня. Такі стыль працы на карэйскім тэлебачанні — не рэдкасць. Да таго ж, ён цалкам адпавядае ідэалагічанай лініі партыі КНДР: пад час паведамлення пра смерць Кім Чэн Іра дыктарка ўвогуле галасіла.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?