У Беларусі ёсць файныя музыкі. На іх канцэрты людзі едуць аўтобусамі за мяжу, а калі раптам іх запісы ставяць у кавярнях, нягледзячы на «чорныя спісы», людзі тэлефануюць адзін аднаму і паведамляюць пра гэта, як пра найлепшую навіну дня. У Беларусі ёсць сучаснае мастацтва, нічым не горшае за сучаснае мастацтва іншых краінаў Усходняй Еўропы. У нас ёсць галерэя «Ў» і абавязкова будзе
Але ўсё роўна, вяртаючыся з еўрапейскіх сталіц, міжволі адчуваеш прабелы.Дык чаго не хапае? Выкладаю гэты спіс як наўмысную правакацыю. Калі вы не згодныя ці маеце іншае ўяўленне пра белыя плямы беларускай культуры — пішыце.
1. Бестсэлер
Моцная і чытаная літаратура ёсць шкілетам любой культуры. Можна шмат казаць пра «крызіс паперы», пра скарачэнне накладаў, але нельга не пагадзіцца, што без літаратуры, без пазнавальных аўтараў, творы якіх абмяркоўваюць на кухнях і ў кавярнях, культура будзе кульгавай і непаўнавартаснай. Тэатр, кіно, нават музыка — ўсё гэта цягліцы, якія валакуць культуру наперад, задаюць ёй рух. Літаратура — тое, што існуе глыбей і як бы
Зараз у Беларусі няма мастацкага твору, які аб’ядноўваў бы нацыю ў пэўным культурным кансэнсусе. Апошнімі аўтарамі мастацкіх бестсэлераў былі Быкаў і Караткевіч. Іх месца дагэтуль вакантнае.
Пры гэтым хацеў бы адзначыць: беларусам бракуе не таленавітых пісьменнікаў. Нам не хапае тупа сістэмы распаўсюду кніг, якая б дазволіла таленавітым аўтарам прозы ўвайсці ў кожны дом і стаць сумленнем нацыі. Караткевіча і Быкава беларусы памятаюць не таму, што яны былі якасна вышэйшыя за жывых. Проста яны патрапілі ў савецкую сістэму распаўсюду, з яе двухсоттысячнымі тыражамі. Якасная беларускамоўная проза была на кожнай кніжнай палічцы. Зараз наклады ў кніг, якія выходзяць у незалежных выдавецтвах, — 200–300 асобнікаў, набыць іх можна ў 2–3 крамах сталіцы.
Падкрэслю: праблема не ў якасці тэкстаў. Я дагэтуль не разумею, чаму раман Уладзіслава Ахроменкі «Тэорыя змовы» не чытаецца зараз усімі: гэта якасна, гэта надзённа, гэта добра напісана і, да таго ж, гэта не нудна.Раман мае ўсе ўласцівасці, патрэбныя для бестсэлера. Але беларусы дагэтуль таўкуцца на кірмашах, набываюць Акуніна, Данцову і Куэлью і сцвярджаюць, што «беларускай літаратуры не існуе».
2. Фільм
У Беларусі няма кінематографа. За мінулы год не было зроблена ніводнага адметнага фільма, за які не было б сорамна ў той ці іншай ступені.«Вышэй за неба» мае моцныя моманты (але не мае сцэнару і прадакшну), «Здымаць на паражэнне» мае добры прадакшн (але не мае сцэнару). Агулам беларускія фільмы — як залежныя, так і незалежныя, — гэта ўсё розныя ступені недаробленасці. Кожны з існых сцэнарыстаў і рэжысёраў дэманструе патэнцыял і можа «выбухнуць» у будучым. Час ад часу з’яўляюцца выключэнні — прыемна згадваць, напрыклад, лобанаўскі «Случай с пацаном» ці Кудзіненкаву «Акупацыю», ці дудзінскае «На перапуцці». Але збольшага мы існуем без кіно. Аб чынніках добра напісана ў Таццяны Арцімовіч. Але я б гэты тэкст (і гэты прысуд) назваў бы не «Без зубоў», а «Без яец». Што, дарэчы, болей бы адпавядала сутнасці.
3. Спектакль
«Местачковае кабарэ» — рух у добры бок, роўна так, як і «Ліфт» Чарняўскай. Але зусім добра было, каб Купалаўскі пачаў бы ставіць творы сучасных беларускіх драматургаў пра сучаснае беларускае жыццё. Можна
4. Помнік
Дзесяцігоддзе, у якім нам выпала жыць, мае ўсе шанцы ўвайсці ў гісторыю як кволае на культурныя падзеі і цалкам ахтунговае для руінаў.
І, калі бестсэлер абавязкова яшчэ паўстане, дык левае крыло Нясвіжскага палаца, так, як і сцэнічная каробка Купалаўскага — не адродзяцца ніколі.
Тыя помнікі, да якіх я вазіў іншаземных сяброў у пачатку
Але мы тут не для таго, каб ныць. Мы для таго, каб сказаць, чаго не хапае. А не хапае тут адной вельмі прынцыповай рэчы. Нават не рэчы — ідэі. Якая ў сучасных штудыях называецца «музеефікацыяй руінаў».
яна імкнецца ўзнавіць іх у тым выглядзе, у якім яны былі пабудаваныя. І гэта ў найлепшым выпадку. Бо залаты шар на брамнай вежы ў Нясвіжы дагэтуль яўляецца ў мае начныя кашмары. Дык вось, Навагрудак нам сёння дарагі ў тым выглядзе, у якім ён існуе апошнія стагоддзі. Крэва любае сэрцу беларуса як дзве напаўразбураныя вежы. І не трэба будаваць тут «прыгожанькі» замак з сучаснай чырвонай цэглы, як зрабілі ў Лідзе. Не «адбудоўваць» трэба нашы руіны. Але — музеефікаваць — пераўтвараць у атракцыю, якая ганарыцца сваёй даўніной і разбуранасцю.Кожны раз, калі дзяржава бярэцца за «паляпшэнне» нейкай архітэктурнай перліны — старажытнага замку, ад якога засталася адна сценка, ці палаца, які яшчэ Напалеон Орда маляваў як пагарэлую руіну,
5. Поле
Асноўная ж хвароба, ад якой не можа ніяк пазбавіцца беларускі культурны працэс, — адсутнасць «поля мастацтваў»,як яго разумеў П’ер Бурдзьё («батаны» могуць пачытаць тут). Бурдзьё бачыў працэс культурнай вытворчасці як сістэму ўладных адносінаў паміж рознымі «цэхамі», «генерацыямі», крытыкамі, «трымальнікамі» і «прэтэндэнтамі». У нас жа ў пэўным сэнсе адсутнічае нават тая камунікатыўная прастора, на якой такое поле магло б «нарасці». Беларуская культура — набор атамізаваных індывідаў, якія люта ненавідзяць, не прызнаюць, ні ў што не ставяць адзін аднаго.
У каментарах Уладзіміра Набокава да перакладу «Яўгена Анегіна» сустракаемся з прозвішчам італьянскага мастака
Пушкін дапамагаў Вяземскаму.
Chemical Brothers міксуе Нормана Кука.
Беларускія пісьменнікі (не ўсе, але!) не дапамагаюць адзін аднаму.
Калі ў іх у інтэрв’ю пытаюцца, каго яны могуць параіць пачытаць, у найлепшым выпадку яны кажуць пра сваіх субутыльнікаў, у найгоршым — пра тое, што ў Беларусі няма літаратуры, апрача іхняй (рэч, дараваць якую немагчыма). Беларускія
Паўтаруся: у нас няма поля. Ёсць асобныя выхаваныя персоны, ветлівасць і прыстойныя паводзіны якіх захлынаюцца ў нахабным тупаце астатніх.
Трэба спыняць гэтую вайну ўсіх з усімі.
Узнікне поле — з’явіцца і ўсё астатняе.





