Аляксандр Лукашэнка сёння ў час рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць наведае ААТ «Магілёўдрэў». Пра гэта паведамілі ў ягопрэс-службе .
Прадпрыемства заснавана ў 1957 г. і спецыялізуецца на лесанарыхтоўках, вытворчасці мэблі з масіву хвоі, сталярных вырабаў і дэталяў профільных з драўніны і драўняных матэрыялаў для будаўніцтва. На экспарт пастаўляецца 46% вырабленай прадукцыі.
Зараз на ААТ «Магілёўдрэў» ажыццяўляецца рэалізацыя інвестпраекта па рэканструкцыі і тэхнічнаму перааснашчэнню вытворчасці. Завяршыць усе прадугледжаныя праектам мерапрыемствы плануецца ў 2013 г.
Аляксандру Лукашэнку паведамяць аб ходзе рэалізацыі інвестпраекта, прычынах невыканання тэрмінаў, прапановах па аздараўленні фінансавага стану прадпрыемства.
У час рабочай паездкі Лукашэнка таксама азнаёміцца з





