Гжэгаж Шыманік стаў адным з лаўрэатаў прэміі імя Рычарда Капусцінскага, заснаванай агенцтвам РАР.

Журналіст выдання «Gazetа Stołecznа», якое з'яўляецца варшаўскім дадаткам «Gazety Wyborczej», быў узнагароджаны за рэпартаж «Таварышы, я ваш фюрэр», які быў зроблены ў роднай вёсцы Аляксандра Лукашэнкі. Ён быў надрукаваны 21 красавіка 2011 года. У якасці ўзнагароды журналіст атрымаў 20 тысяч злотых (каля 6 тысяч даляраў).

Прэмія імя Рычарда Капусцінскага прысуджаецца ў чатырох намінацыях. Гжэгаж Шыманік атрымаў яе за лепшы тэкст.

«Гэта сапраўды выдатны тэкст, у якім шмат інфармацыі і які ў той жа час вельмі прыгожа напісаны, -- сказала падчас цырымоніі ўзнагароджання Аліса Капусцінская, удава пісьменніка, імем якога названа прэмія.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?