Па стане на раніцу 13 снежня без электрычнасці застаюцца больш за 100 вёсак у дзевяці раёнах Гомельскай вобласці: Мазырскім, Ельскім, Калінкавіцкім, Кастрычніцкім, Светлагорскім, Нараўлянскім, Петрыкаўскім, Жлобінскім і Лельчыцкім.

Усяго за апошнія двое сутак падача электрычнасці была перапыненая амаль у 300 населеных пунктах вобласці. Падача электраэнергіі адноўлена пакуль у 183 вёскі, паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленні МНС.

Нагадаем, з-за наліпання снегу на правады і падзення дрэў на лініі электраперадачы 11–12 снежня ў Гомельскай вобласці адбылося масавае адключэнне населеных пунктаў ад энергазабеспячэння.

Напрыклад, у Мазыры на працягу васьмі гадзін не было святла, вады і тэлефоннай сувязі.

У дзясятках школ чатырох раёнаў Гомельскай вобласці з-за адсутнасці святла былі адменены або скарочаныя заняткі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?