З 1 студзеня 2013 года ва Украіне ўступіць у сілу заканадаўчая норма, у адпаведнасці з якой неабходна будзе прад’яўляць пашпарт як пры куплі, так і пры продажы валюты.Аб гэтым паведаміў дырэктар Дэпартамента па кіраванні валютнымі рэзервамі і ажыццяўленні аперацый на адкрытым рынку Нацыянальнага банка Украіны Аляксандр Дубіхвост.
Ён выказаў надзею, што абавязковая пашпартызацыя пры куплі і продажы валюты дазволіць знізіць попыт на яе з боку насельніцтва.
«Мы спадзяемся, што гэта зробіць яшчэ менш прывабным для насельніцтва інвеставанне ў замежную валюту», — адзначыў ён.
Прадстаўнік НБУ таксама дадаў, што пашпартызацыя пры куплі валюты дазволіла рэзка паменшыць попыт на яе з боку насельніцтва.
Нацбанк Украіны з 23 верасня 2011 г. абавязаў банкі ажыццяўляць валютаабменныя аперацыі з фізічнымі асобамі на суму да 50 тыс. грыўняў па прад’яўленні дакумента, які засведчвае асобу.





