З 1 студзеня 2013 года ўступае ў сілу пастанова ўрада Літвы, якой змяняюцца правілы вяртання ПДВ (tax free) замежнікам, якія выязджаюць з Літвы. Галоўная навіна — вяртаць ПДВ цяпер можна і на прадукты.

Асноўныя змены такія:

з 1 студзеня будзе можна вярнуць ПДВ на прадукты, за выключэннем алкаголю;

можна будзе вярнуць ПДВ з тавараў, набытых у фізічных асоб — плацельшчыкаў ПДВ, што, верагодна, азначае, што можна будзе вярнуць ПДВ з тавараў, набытых на рынку Гарунай;

магчыма будзе аформіць вяртанне ПДВ па сукупнасці таварных чэкаў, атрыманых у адзін дзень у аднаго прадаўца (гэта значыць, вяртанне ПДВ можна будзе аформіць, зрабіўшы ў аднаго прадаўца, напрыклад, дзве пакупкі па 100 літаў на працягу дня);

вяртанне ПДВ пры афармленні PVM gražinimo deklaracija можа ажыццяўляцца пераводам грошай на любы банкаўскі рахунак, указаны пакупніком, а таксама наяўнымі (раней такім чынам можна было вярнуць грошы толькі на рахунак пакупніка ў літоўскім банку).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?