Камітэт дзяржкантролю Гомельскай вобласці праверыў выканнне ў рэгіёне рэспубліканскай праграмы рэканструкцыі, тэхнічнага перааснашчэння і будаўніцтва комплексаў па вырошчванні свіней.
Як паведамілі БелаПАН у КДК Гомельскай вобласці, мерапрыемствы праграмы рэканструкцыі і будаўніцтва свінакомплексаў у рэгіёне не выконваюцца.
У адпаведнасці з праграмай прадугледжвалася будаўніцтва 15 новых комплексаў з агульнай гадавой магутнасцю адкорму 270 тысяч галоў. Згодна з праграмай, на ўсіх гэтых комплексах ужо ў 2012 годзе павінна было быць выраблена 7.300 тон свініны.
Будаўніцтва вядзецца толькі на трох аб’ектах, па двух аб’ектах толькі падрыхтаванаПакуль ніводзін з новых свінакомплексаў, прадугледжаных праграмай, не быў уведзены ў эксплуатацыю.
Па выніках праверак Камітэтам дзяржкантролю прапанавана Гомельскаму аблвыканкаму прыняць дзейсныя меры па ліквідацыі недахопаў і пакарання вінаватых асоб, а таксама забеспячэнні безумоўнага выканання мерапрыемстваў рэспубліканскай праграмы рэканструкцыі, тэхнічнага перааснашчэння і будаўніцтва комплексаў па вырошчванні свіней.





