У невялічкай зале эканамічнага факультэта БДУ сабралася чалавек трыццаць — праект Alteredu зладзіў сустрэчу з прадзюсарам Уладзімірам Кубышкіным, які адкрыў свету Аню Шаркунову і Германа. Ажыятажу вакол Кубышкіна не назіралася — з сустрэчай з Ірынай Кабасакал не параўнаць.
Да студэнтаў Кубышкін прыйшоў з сваім новым пратэжэ — Віталём Варанко, які некалькі дзён таму выступаў у фінале нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне».
Спявак амаль нічога не сказаў, толькі бадзёра праспяваў дзве песні пад баян.
Уладзімір Кубышкін выглядаў стомленым і сумным. «У мяне пытаюцца, чаму я займаюся такой х.рнёй, — дзяліўся ён перажываннямі, але адказу на пастаўленае пытанне не даваў. —
Я скончыў медыцынскі і цяпер зайздрошчу аднакурснікам, якія, як і я, вучыліся на стаматолагаў. Некаторыя цяпер маюць уласныя клінікі і зарабляюць нашмат больш. Дый сумую я па стаматалагічных прыладах».
Як Шаркунова канкуруе з дзяржавай
Кубышкін усяляк прапагандаваў Аню Шаркунову, якую называў «самай запатрабаванай беларускай спявачкай», «адзінай інтэлігентнай». Пра свайго былога выхаванца Германа, якога раней пастаянна згадваў у тым самым «рэкламным блоку», прадзюсар цяпер маўчыць: яны разышліся. Пра іншых выканаўцаў адгукаецца толькі станоўча — ён не хоча нікога крыўдзіць, да ўсіх ставіцца з павагай.
Прадзюсар падкрэсліваў, што ганарыцца сваёй незалежнасцю: «Мы ніколі не былі пад „дахамі“ філармоній ці канцэртных залаў. Нам закручвалі гайкі, але цяпер ніводная сволач не зможа мяне папракнуць ні ў чым». Ён скардзіўся на манаполію Міністэрства культуры ў
Выходзіць, што Шаркунова канкуруе з дзяржавай: зрабіць ёй канцэрт у райцэнтры — амаль немагчыма: там ад жніўня да красавіка ўсё «распісана». Выступаюць мясцовыя музыкі, выканкам робіць план, «але ніводны нармальны чалавек не купіць білет на гэты канцэрт».«Я музыкаў мясцовых не абвінавачваю, — казаў Кубышкін. — Яны добрыя людзі, тут
праблема ў сістэме, якая не мянялася ад50-х гадоў і дзе грошы ходзяць па коле». Аднак сістэму, лічыць прадзюсар, ламаць нельга, бо тады тысячы людзей застануцца без працы.
Дзе ж тады зарабіць артысту, незалежнаму ад філармоній? Выйсце Кубышкін бачыць у карпаратывах.
«Не сорамна граць карпаратывы, як не сорамна граць на Днях машынабудаўнікоў ці на юбілеях, —мяркуе ён. — Калі чалавек заплаціў грошы за выступ на сваім вяселлі, значыцца ён любіць гэтую музыку. Ці вось „Еўраопт адчыняе 70 крамаў налета і кліча артыстаў“.
Шакуцін — прадзюсар года
Не абышлі ў размове і тэму „Еўрабачання“. „Хто туды паедзе — мне гэта мала цікава. — казаў Кубышкін. —
Мне падаецца, што ў Аляксандра Васільевіча Шакуціна не вельмі добрыя дарадцы, якія пераносяць на мастацтва метады працы на заводзе.То бок ён моцны гаспадар, і для працы гэта карысна, але людзі, якія стварылі песню і нумар Ланской пабаяліся эксперыментаваць — зрабілі ўсё „з найменшай рызыкай“. Алена таксама не вінаватая, яна таленавітая дзяўчына. Але метады, якія ўжываліся для яе падтрымкі мне не падабаюцца.
Між тым, яны — малайцы, яны свайго дабіліся, а пераможцаў не судзяць. Я б назваў Шакуціна прадзюсарам года“.
Калі ж прагучала згадка пра леташняе фальшаванне вынікаў галасавання, Кубышкін заявіў, што ў непадкупнасць сусветнага „Еўрабачання“ таксама не верыць. „Там нядобрасумленнае галасаванне, — кажа Кубышкін. — Інакш Алсу ніколі б не заняла другое месца. Але і дрэнную песню яны ў ратацыю не возьмуць.
Гэта тая самая сітуацыя, як з ратацыямі на радыё ў Расіі — 50 тысяч еўра каштуе ратацыя на месяц, але дрэнныя песні туды ўсё адно не бяруць.Для Беларусі „Еўрабачанне“… Усе сталыя артысты, якія там выступілі, апроч Дзімы Калдуна, згубілі свой статус. Ялфімаў, напрыклад. Вось Віталь Варанко малады артыст, яму б гэта нешта дало, а артыстам сталым… Не“.
Увогуле, паводле Кубышкіна, беларускі
калі б да нас прыехала Ледзі Гага, то „У Мінску пакуль літаральна адзін клуб прыдатны для выступаў, лічыць прадзюсар.Мінск-арэну “ яна б сабрала, але ў наступны прыезд праз год, мусіла б узяць ганарар як беларуская спявачка — інакш бы публіка не прыйшлаз-за дарагавізны квіткоў.
Будучыню ж
Пра Саладуху і Міхайлава
І пры канцы Кубышкін трохі расказаў пра ўласныя музычныя густы.
„Мой арганізм адрынае Стаса Міхайлава, — прарвала яго. — Як яго бачу ці чую — мне дрэнна.Аднак пасля думаю: дзе я, дзе ён. І хто з нас лох, выходзіць? Людзі яго любяць.
Вось вы кпіце з Аляксандра Саладухі, а трапілі б хоць раз на яго канцэрт — там проста масавая істэрыка!Людзі ў захапленні. Насамрэч, вельмі многія любяць такую музыку, прыйдуць і на Саладуху, і на Дарафееву, і на Афанасьеву, розніцы ў якіх асабліва не бачаць“.
Сваю працу Кубышкін характаразуе так: „Я размаўляю па тэлефоне ў асноўным“. Сапраўды, падчас сустрэчы два тэлефоны прадзюсара разрываліся.
Пры канцы ён агучыў ганарары Шаркуновай — 1500 даляраў за карпаратыў у пераднавагодні час.Дорага? Але ж за кожную песню давялося заплаціць тры тысячы даляраў… На развітанне Кубышкін зычыць студэнтам паважаць усіх людзей цяжкай працы, у тым ліку





