Як мінімум чвэрць цацак у Беларусі патэнцыйна небяспечныя. Пра гэта заявіла супрацоўнік установы «Цэнтр экалагічных рашэнняў» (ЦЭР) Дар’я Чумакова 12 снежня на
Паводле яе слоў, такую выснову дазваляе зрабіць даследаванне цацак і тавараў для дзяцей, праведзенае ў Беларусі, Арменіі, Казахстане, Кыргызстане, Расіі і Украіне ў
Даследаванне праводзілася ў рамках праекта «Таксічныя металы ў таварах для дзяцей у краінах Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі(УЕКЦА)», выканаўцам якога ў Беларусі быў Цэнтр экалагічных рашэнняў.
Даследаваліся 569 цацак і тавараў для дзяцей на ўтрыманне сурмы, мыш’яку, хрому, свінцу, ртуці і кадмію. У тым ліку былі ўзятыя 65 цацак з універмагаў і аптовых рынкаў Беларусі. Даследаванне выконвалася ў Арменіі з дапамогай партатыўнага рентгенафлуарэсцентнага аналізатара. Лічылася, што цацкі могуць быць патэнцыйна небяспечныя, калі ўтрыманне таксічных металаў у іх перавышала стандарты, устаноўленыя ў краінах УЕКЦА для ўтрымання таксічных металаў у глебах.
Як распавяла Чумакова, па выніках даследавання ў 35% правераных цацак і дзіцячых тавараў, набытых у Беларусі, былі выяўлены перавышэнні стандартаў ўтрымання таксічных металаў. Часцей за ўсё выяўлялася перавышэнне ўтрымання ў цацках свінцу — 19% правераных узораў. У 14% правераных цацак былі перавышаныя нарматывы па змесце сурмы, у 11% — мыш’яку, па 8% — хрому і ртуці, у 2% — кадмію. У 11% узораў цацак з Беларусі было выяўлена наяўнасць больш аднаго таксічнага металу. У цэлым у краінах УЕКЦА перавышэнне ўтрымання таксічных металаў было выяўлена ў 20–35% цацак і дзіцячых тавараў.
Па выніках даследавання праграмны дырэктар ЦЭР Яўген Лабанаў заявіў аб неабходнасці ўдасканалення нацыянальнай палітыкі ў галіне рэгулявання хімічнай бяспекі тавараў для дзяцей, і ў першую чаргу дзіцячых цацак.
У сваю чаргу, старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства абароны спажыўцоў» Ганна Суша заявіла аб неабходнасці выключэнні з гандлёвай сеткі цацак, якія ў адпаведнасці з высновамі эколагаў не адказваюць патрабаванням бяспекі.
Паводле яе слоў, усе цацкі ў Беларусі праходзяць неабходныя працэдуры пацвярджэння адпаведнасці і могуць лічыцца бяспечнымі пры захаванні ўмоў захоўвання.Разам з тым, па словах прадстаўніка Беларускага дзяржаўнага інстытута метралогіі Ірыны Захаранкавай, метад даследавання цацак не акрэдытаваны ў Беларусі, параўнанне зместу таксічных металаў у цацках з іх утрыманнем у глебе некарэктна.





