Мінскія абласныя ўлады прадаюць адну з сваіх «блакітных фішак» — 38,6%-ю долю вобласці ў ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Забудова». Аўкцыён адбудзецца 27 снежня.

Пачатковы кошт гэтага самага каштоўнага з прапанаваных ў 2012 годзе вобласцю прыватызацыйных лотаў складае 121,3 млрд рублёў.

Гэта адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў Маладзечанскага раёна. Агульная доля дзяржавы ў ім на пачатку 2012 года складала 62,52%, у тым ліку 19,99% — у рэспубліканскай уласнасці.

У структуру холдынгу, які вядзе сваю гісторыю з 1990 года, уваходзяць завод будаўнічых канструкцый (будматэрыялы з ячэістага і цяжкага бетона), дрэваапрацоўчы завод (дзвярныя блокі), завод дахавай чарапіцы, завод будматэрыялаў (сухія сумесі) і кар’ер.

Холдынг мае ўласную дыстрыбуцыйную кампанію для беларускага рынку («Гандлёвая кампанія «Забудова»), гандлёвую кампанію, якая працуе ў Расіі («Гандлёвы дом «Забудова»), сельскагаспадарчую вытворчасць у Маладзечанскім, рыбную гаспадарку ў Вілейскім раёнах і будаўнічую кампанію.

Акрамя «Забудовы» цягам снежня абласныя ўлады паспрабуюць прадаць яшчэ тры актывы.

На аўкцыён выстаўлены 45% акцый ААТ «Мэблевы камбінат «Усход». Пачатковая цана складае 4,759 млрд рублёў, таргі былі запланаваны на 12 снежня.

У рамках конкурсу прадаюцца тры камунальныя прадпрыемствы — у Жодзіна, Крупках і Барысаве.

Таргі па КУП «Жодзінскі плодоовашчторг» прызначаныя на 17 снежня. Пачатковы кошт прадпрыемства — 5,059 млрд рублёў. Цяпер на ім працуе 8 чалавек, запазычанасць складае 1,402 млрд рублёў. Улады хочуць, каб даўгі былі пагашаныя, у мадэрнізацыю накіравана 3 млрд рублёў, а таксама на працягу 5 гадоў быў захаваны профіль прадпрыемства і павялічаны на 10 чалавек штат.

За Крупскі дрэваперапрацоўчы камбінат арганізатары таргоў плануюць выручыць мінімум 4,398 млрд рублёў. Інвестыцыі павінны скласці на працягу 3 гадоў 500 тыс. даляраў.

Згодна з умовамі конкурсу, колькасць працуючых павінна павялічыцца на 25 чалавек, гадавы аб’ём вытворчасці даведзены да 6 млрд рублёў. І, вядома ж, з патэнцыйнага пераможцы запатрабуюць пагашэння ўсіх даўгоў. Таргі прызначаныя на 29 снежня.

Нарэшце, за барысаўскі «Абласны цэнтр развіцця бытавых паслуг», таргі па якім, магчыма, адбудуцца таксама 29 снежня, плануецца атрымаць 641 млн рублёў. Узамен пакупнік павінен пагасіць доўг (353 млн рублёў), давесці колькасць працаўнікоў з 42 да 100 чалавек, укласці дадаткова 500 тыс. даляраў на працягу двух гадоў і абавязаны выпускаць прадукцыі і паслуг на 4 млрд рублёў у год, з якіх не менш за 25% павінна сыходзіць на экспарт.

Адзначым, што за 2011 год вобласці ўдалося прадаць свае акцыі ў 6 прадпрыемствах, што прынесла ёй звыш 20,6 млрд рублёў.
Самымі буйнымі здзелкамі сталі продажы кантрольных пакетаў птушкафабрыкі «Вяляцічы» за 15,6 млрд рублёў фірме «АФТАБ» і барысаўскага завода «Металіст» за 3,3 млрд рублёў кампаніі «Полымя».
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?