Дракахруст: Вікторыя, вас не раздражняе мая беларуская мова?

Папова: Не.

Дракахруст: Як бы вы маглі пракаментаваць вашу гутарку з журналістам Змітром Лукашуком, якая атрымала гучны розгалас? Вас абвінавачваюць у не вельмі прыемных рэчах.

Папова: Я ў 30-м пакаленні беларуска, муж мой беларус. І я выдзеру вочы любому, хто мне асабіста, а не на сайтах пад нікамі, скажа, што я не люблю беларусаў.
Мае словы «ненавіджу» адносілася да такога журналісцкага стылю, які прадэманстраваў мой суразмоўца.
Мне здаецца, гэта вельмі непрафесійна — званіць пасля конкурсу, праз два дні, у панядзелак і нешта там высвятляць.
Наагул не абмяркоўваюцца меркаванні журы. Правільна? Я паспрабавала яму гэта мякка сказаць, а ён насядаў. Давялося да гэтага стылю ўжыць слова «ненавіджу». Але гэта не да беларусаў адносілася.

Дракахруст: Вікторыя, ваша рэакцыя была на слова «пытаннечка». У адказ вы сказалі: «Ох, як я вас люблю, беларусаў». А што — вас так збянтэжыла ці раздражніла гэтае слова?

Папова: Я выказала сваю думку — я люблю беларусаў. Мяне не збянтэжыла… Мяне бянтэжыла хутчэй трасянка, не вельмі пісьменная беларуская мова майго суразмоўцы. А асобныя слова каментаваць… Я не зразумела вашае пытанне. Мяне нічога не раздражняе, у мяне ўсё выдатна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?