Новы папаэтапны рэгуляваны пераход насупраць «БелЭкспа».

Новы папаэтапны рэгуляваны пераход насупраць «БелЭкспа».

Людзі спачатку пераходзяць да паловы, а другая палова знаходзіцца за 20 метраў. Такая канструкцыя дазваляе спыняць рух на мінімальны час. Пры гэтым чалавек вымушана праходзіць пэўны час проці руху і таму абавязкова пабачыць машыну, якая набліжаецца.

Але на наступным пераходзе святлафора яшчэ няма — абяцаюць у 2013.

Але на наступным пераходзе святлафора яшчэ няма — абяцаюць у 2013.

Знак абмежавання хуткасці ў 80 км/г (у бок Ждановічаў) вісіць перад выставачным комплексам «БелЭкспа», знак абмежавання хуткасці ў 70 км/г — метраў праз 10 пасля небяспечнага перахода.

Знак абмежавання хуткасці ў 80 км/г (у бок Ждановічаў) вісіць перад выставачным комплексам «БелЭкспа», знак абмежавання хуткасці ў 70 км/г — метраў праз 10 пасля небяспечнага перахода.

Нядаўна нерэгуляваны пешаходны пераход каля выставачнага комплекса «БелЭкспа» на праспекце Пераможцаў замянілі паэтапным пераходам са святлафорамі. Людзі спачатку пераходзяць да паловы, а другая палова знаходзіцца за 20 метраў. Такая канструкцыя дазваляе спыняць рух на мінімальны час. Пры гэтым чалавек вымушана праходзіць пэўны час проці кірунку руху і таму абавязкова пабачыць машыну, якая набліжаецца. Такія змены вельмі дарэчы, асабліва калі ўлічваць паток пешаходаў, які ўзмацніцца з хуткім адкрыццём супермаркета «Карона» ў гандлёвым цэнтры «Замак». Да гэтага доўгі час на гэтым месцы была простая «зебра» і пераход быў «славуты» на збітых пешаходаў.

Але простая «зебра» яшчэ засталася на наступным пераходзе, каля «Дома веславання» і футбольнага манежа. Сам факт існавання нерэгуляваных пешаходных пераходаў на шматпалосным праспекце Пераможцаў (асабліва на ўчастку з дазволенай хуткасцю ў 80 км/г) падаецца дзіўным.

«Пераходзіць страшна. Тут так небяспечна! Дазволена ехаць 80, і няма светлафора. Людзей часта збіваюць», — кажа мясцовая жыхарка, якая за хвіліну да гэтага з дзіцячым вазочкам пераходзіла праспект.

Згодна са статыстыкай, якую «НН» паведаміў выканаўца абавязкаў намесніка старшыні АДАІ Цэнтральнага раёна Мінска Сяргей Бабіч, з пачатку 2012 года на гэтым пешаходным пераходзе адбылося 14 (!) ДТЗ з удзелам пешаходаў.

ДАІ абяцае, што святлафор на пераходзе з’явіцца. «У дадзены час распрацавана дакументацыя. Але патрэбны час, каб прывесці ўсё ў адпаведнасць з заканадаўствам», — кажа Бабіч. Вядома, што святлафор з’явіцца ў 2013 годзе. Больш дакладнага тэрміну «НН» не паведамілі. На пытанне, чаму святлафор не ўсталявалі адразу, Сяргей Бабіч адказаў, што раней «інтэнсіўнасць патоку пешаходаў была мінімальнай: не было футбольнага манежа і парка „Дрымлэнд“, і пераход вёў проста ў парк».

Але варта заўважыць, што ўрачыстае адкрыццё футбольнага манежа адбылося 26 снежня 2002 года, а парк «Дрымлэнд» прыняў першых наведвальнікаў у чэрвені 2003.

Яшчэ адзін нерэгуляваны пераход на праспекце Пераможцаў знаходзіцца каля скрыжавання з МКАД, дзе цяпер будуецца аквапарк. І там таксама ўзнікаюць небяспечныя сітуацыі кожна раз, калі рабочыя ідуць з працы і на працу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?