Пра гэта 11 снежня ў Мінску заявіў Аляксандр Лукашэнка, сустракаючыся з членамі Клуба галоўных рэдактараў краін СНД, Балтыі і Грузіі.

Паводле слоў Лукашэнкі, Беларусь перавальвае цераз парты Літвы і Латвіі значныя аб’ёмы грузаў. «60 млн. т грузаў мы перавальваем цераз вашы парты. Як вы можаце галасаваць за санкцыі супраць Беларусі?» — абурыўся прэзідэнт. «Траціну бюджэту вы (Літва і Латвія) фарміруеце за кошт нас. Не разумею, навошта вам з намі ваяваць», — дадаў ён.

«Мы перакінем (у Расію). Мы з Уладзімірам Пуціным дамовіліся выбудоўваць тарыфы і рыхтуем парты. Для пачатку перакінем 20 млн. т».

***

Нагадаем, як заявіў журналістам 16 лістапада ў Мінску першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка, «Расія не націскае на Беларусь у пытанні пераразмеркавання патоку грузаў на парты Ленінградскай вобласці». «Тут патрэбны комплексны падыход, і мы гатовы разглядаць прапановы расійскіх калег, бо выступаем за дыверсіфікацыю патокаў і эканамічную выгаду», — сказаў ён.

Пры гэтым Сямашка нагадаў, што асноўны транзіт беларускіх экспартных грузаў ажыццяўляецца цераз балтыйскія парты (Клайпеда, Вентспілс, Рыга, Мууга), а таксама ўкраінскія (Адэса, Нікалаеў). На яго думку, «чым больш прапаноў, тым лепш, тым таннейшая транспартная паслуга». «З пункту гледжання бізнесу гэта таксама выгадна, бо ўладальнікі партоў павялічваюць загрузку тэрміналаў», — растлумачыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?