Журналістка тэлеканала TVN Моніка Гуралеўска ўзнагароджаная за фільмы «Тры дні з маці асуджанага на смяротнае пакаранне», а таксама «Паглядзі, як выглядае мера правасуддзя ў Беларусі».

Як адзначана на сайце конкурсу, «Тры дні з маці асуджанага на смяротнае пакаранне» — гэта рэпартаж пра трагедыю маці Уладзіслава Кавалёва. Ён быў асуджаны на смяротнае пакаранне за тое, што не паведаміў ўладам пра запланаваны тэракт у мінскім метро.

Фільм «Паглядзі, як выглядае мера правасуддзя ў Беларусі» — гэта гісторыя скандальнага следства і судовага працэсу, вынікам якога сталі смяротныя прысуды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?