Паводле дадзеных агенцтва «Бізнэс-навіны»,

статутны фонд ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» будзе павялічаны да 30 трыльёнаў рублёў. Гэта $3,5 мільярда ў эквіваленце.
Па словах старшыні праўлення Банка развіцця Сяргея Румаса, грошы будуць пералічаныя з рэспубліканскага бюджэту, апроч таго, у статутны фонд пяройдзе частка атрыманага банкам прыбытку.

Павелічэнне актываў «дасць магчымасць выйсці на міжнародныя фінансавыя рынкі», мяркуе Румас.

  • * *

Банк развіцця Рэспублікі Беларусь быў створаны ў 2011 годзе па патрабаванні МВФ.

Сусветныя фінансісты настойвалі, каб фінансаванне дзяржаўных праграм не клалася на плечы «Беларусбанка» і «Белаграпрамбанка», а ажыццяўлялася асобнай структурай.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?