Гэта маленькі цуд: ужо пяць гадоў маем свабоднае беларускамоўнае тэлебачанне. Прычым з кожным годам яно робіцца ўсё больш прафесійным. Віншуем нашых смелых калег. Кажу: смелых — бо хіба толькі мы, калегі, здольныя ацаніць, што значыць праца без рэгістрацыі, ва ўмовах, якія мае «Белсат». Гледачу бывае цяжка асягнуць, якім коштам дастаюцца вось гэтыя кадры, гэтыя ўсмешкі.

Зычым яшчэ сто гадоў, толькі ўжо вяшчання з Менска, Горадні, Магілёва.

На 5-годдзе — падборка ляпсусаў, якія зафіксавала кінакамера і захавалі для гісторыі архівы.

І просім тых, хто здольны ацаніць, якое гіганцкае значэнне для беларускай нацыі мае беларускамоўны тэлеканал, хто здольны ацаніць рызыку і смеласць тых, хто яго робіць, паставіць лайк пад гэтым артыкулам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?