Лідар расійскай групы «Начныя снайперы» Дыяна Арбеніна распавяла на сустрэчы з мінскімі студэнтамі і прэсай, якая адбылася на гістарычным факультэце БДУ, што не прымае так званых чорных спісаў беларускіх музыкаў.
«Я пагадзілася на гэтую сустрэчу толькі таму, што рэдка бываю на радзіме. Я нарадзілася ў Беларусі, у Валожыне. Потым мы пераехалі ў Барысаў, дзе прайшло маё дзяцінства», — сказала спявачка.
Славяне засталіся славянамі. Я думаю, што музыка і ў Расіі, і ў Беларусі развіваецца ў роўнай ступені. Для нас, краін былога Савецкага Саюза, фальклорная музыка натуральней, чымАрбеніна падзялілася з прысутнымі думкамі пра беларускую музыку. «Я не вельмі добра ведаю беларускую
рок-музыку . Знаёмая з творчасцю гурта „J: Mors“. Наогул жа мне падабаецца беларуская фальклорная музыка.
Адказваючы на пытанне аб адносінах да негалосных чорных спісах беларускіх музыкаў, Дыяна адзначыла: «Як можна ставіцца да таталітарызму? Мабыць, і мяне зараз занясуць у чорны спіс».
Гаворачы аб планах, Арбеніна заявіла: «Цяпер я не думаю аб нейкіх новых праектах. Я вельмі занятая сабой».