У дачыненні да 23-гадовай гамяльчанкі 7 снежня распачата справа па ч. 2 арт. 343 Крымінальнага кодэкса (выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару з выкарыстаннем глабальнай камп’ютарнай сеткі інтэрнэт).

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, дзяўчына на інтэрнэт-рэсурсе «Аднакласнікі» зарэгістравала ўліковы запіс і з мэтай распаўсюджвання парнаграфічных матэрыялаў размясціла чатыры графічныя файлы парнаграфічнага зместу. Такім чынам гамяльчанка дала неабмежаванай колькасці карыстальнікаў інтэрнэту магчымасць прагляду порна, адзначылі ў міліцыі. Фотаздымкі ў дзяўчыны былі канфіскаваны, згодна з заключэннем мастацтвазнаўчай экспертызы, файлы з’яўляюцца парнаграфічнамі матэрыяламі.

На час следства дзяўчына адпушчана пад абавязацельства аб яўцы. Ёй пагражае пазбаўленне волі ад двух да чатырох гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?