Чарговы міні-фільм з серыі “Хроніка суднага часу” з’явіўся ў інтэрнэце. Фільм прысвечаны палітвязню анархісту Ігару Аліневічу.

Ігар Аліневіч быў затрыманы сілавікамі ў цывільным 28 лістапада ў 2010 года ў Маскве. 27 мая 2011 года суд Заводскага раёна Мінска прысудзіў Ігара да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яму было прад'яўленае абвінавачванне па частцы 2 артыкула 339 КК РБ (хуліганства, здзейсненае групай асоб) і частак 2 і 3 артыкула 218 КК (пашкоджанне маёмасці агульнанебяспечным спосабам і ў асабліва буйным памеры).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?