Суд Цэнтральнага раёна Мінска 10 снежня разглядае крымінальную справу супраць кіраўніка Іўдзейскага рэлігійнага аб’яднання ў Беларусі Юрыя Дорна.

Дорна вінавацяць паводле некалькіх крымінальных артыкулаў: «Атрыманне хабару», «Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў», «Ухіленне ад выплаты падаткаў», «Крадзеж або пашкоджанне дакументаў, штампаў, пячатак» ды інш.

Так, заяўляецца, што ў 2001—2002 гг.

Дорн разабраў і вывез з Радуні (Гродзенская вобласць) у ЗША дом вядомага духоўнага лідара яўрэйскай грамады, рабіна Хафеца-Хаіма (1838–1933).

Каб атрымаць дом, ён выкупіў у пасёлку некалькі кватэр, якія і абмяняў на той дом. Па версіі абвінаваўцы, злачынства ў тым, што Юрый Дорн ад імя аб’яднання заключаў дамовы на куплю, а насамрэч рабіў тое без рашэння праўлення. І не перадаваў дакументы ў бухгалтэрыю.

Таксама Дорна абвінавачваюць у тым, што ў 2005—2012 гг. незаконна здаваў у арэнду памяшканні дамоў Іўдзейскага аб’яднання. Гэта дзясяткі эпізодаў. Каб назваць кожны, абвінаваўцы давялося зачытаць іх амаль дзве гадзіны.

Па словах пракурора, была таксама заніжана падатковая база.

У выніку ад нясплаты падаткаў нанесеная шкода дзяржаве на 94 млн рублёў.

Ён, згодна з пракурорам, атрымліваў гроша за арэнду наяўнымі і не плаціў падаткаў.

Юрый Дорн усе абвінавачванні адмаўляе.

Дорн выглядае бадзёра. Ён нават усміхаецца. Яго абараняюць два адвакаты.

Адзін з іх — Аляксей Ярмошын, сын кіраўніцы Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзіі Ярмошынай.

Юрый Дорн быў затрыманы 13 сакавіка пры атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. Праваахоўнікі затрымалі старшыню Іўдзейскага рэлігійнага аб'яднання Беларусі ў момант атрымання незаконнага грашовага ўзнагароджання ў памеры больш за 13 тысяч даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?