Яны ўжо не вераць ілжывым прамовам дзяржавы, але не пераконвае іх і сістэма нацыянальных каштоўнасцяў.

«Простыя рэчы».

«Простыя рэчы».

«Простыя рэчы».

«Простыя рэчы».

«Простыя рэчы».

«Простыя рэчы».

«Простыя рэчы».

«Простыя рэчы».

«Простыя рэчы»

«Простыя рэчы»

«Простыя рэчы».

«Простыя рэчы».

«Простыя рэчы».

«Простыя рэчы».

Пакуль беларуская дзяржава з экранаў тэлевізара, старонак газет і білбордаў актыўна пераконвае беларусаў у тым, што яны ўсё ж любяць сваю радзіму, у незалежным беларускім асяроддзі ідуць свае вострыя дыскусіі вакол нацыянальнай самаідэнтыфікацыі. У той жа час маладыя беларускія аўтары ў розных мастацкіх формах прапануюць свае выказванні на тэму патрыятызму. А дакладней, на тэму свайго месца ў будучыні Беларусі, якая або пад пытаннем, ці якой яны ўжо, у прынцыпе, не бачаць.

17 інтэрв’ю пра патрыятызм

У канцы мая непадалёк ад Мінска, у Астрашыцкім гарадку, Цэнтр беларускай драматургіі і рэжысуры арганізаваў драматургічную лабараторыю, весці якую запрасілі расійскага драматурга Міхаіла Дурнянкова. Цягам тыдня ў рамках гэтай лабараторыі было напісана некалькі п’есаў/тэкстаў аб сучаснай Беларусі. Прэзентацыя адной з іх — «Патрыса» Сяргея Анцалевіча, Дзмітрыя Багаслаўскага і Віктара Красоўскага — адбылася 8 лістапада на Малой сцэне Цэнтра беларускай драматургіі.

У цэнтры п’есы — гісторыя журналісткі Насці, якая пачала працаваць на адну беларускую тэлекампанію і атрымала першае заданне: зрабіць дакументальны фільм пра Беларусь. Спачатку яна думала зняць традыцыйна — «пра кветачкі і калгас». Але, збіраючы матэрыял, выявіла, што Радзіма на старажытнагрэцкай гучыць як «патрыс» і, такім чынам, выступае асновай «патрыятызму». Так яна задумвае патрыятычны фільм не толькі пра Беларусь. Насця плануе апытаць і жыхароў Заходняй Еўропы, каб паказаць кантраст з Беларуссю. Яна ўпэўненая: у адрозненне ад заходнееўрапейцаў, для якіх гэта «як маветон», беларусы ўсё яшчэ трымтліва ставяцца да сваіх «каранёў».

Першым засумняваўся ў гэтай ідэі яе сябар Косця, якому яна прапануе быць аператарам у праекце.

«Як толькі выцягнеш гэтае слова вонкі, адразу ж выпаўзуць соплі, пафас, фальш», — кажа ён, але, падумаўшы (тым больш грошы нядрэнныя), згаджаецца.

Група дакументалістаў ідзе на перон да «еўрапейскіх» цягнікоў, у пасажыраў якіх пытаецца пра іх разуменне радзімы.

Першы здымачны дзень ідзе паводле Насцінага плану, і на пытанне: «Вы патрыёт сваёй краіны?» — апытаныя адказваюць або «так, вядома», або «я люблю сваю краіну. Тут вельмі добрыя людзі. Але…» А госць са Швейцарыі нават захапляецца: «Гэта добра. Краіна гуд. Чыста. Усюды чыста. Расія таксама гуд, але брудна. А Беларусь — чыста. Белая Русо. Вельмі белая… вельмі чыстая. Як Еўропа, лепш Еўропа».

Але далей адказы людзей робяцца ўсё больш складанымі.

Насця: Адкажыце, калі ласка, на пару пытанняў.

Мінак02. Напрыклад?

Насця: Напрыклад, пра вашае стаўленне да радзімы.

Мінак02. Да пабачэння.

(З інтэрв’ю № 6)

Або: Насця: Вось скажыце: з чаго для вас пачынаецца Радзіма?

Мінак04: З карцінкі ў тваім… (смяецца).

Насця: Выдатна, што вы песню памятаеце, а калі сур’ёзна… асабіста для вас?

Мінак04: Ну, ці ж вы самі не разумееце? Няма ў нас яго, пакуль краінай кіруюць ху…

Насця: Я вас не пытаю, што лепш для краіны, я пытаю, што для вас патрыятызм, асабіста. На што вы здольныя для краіны?

Мінак04: Дзяўчынка, колькі табе гадоў?

Насця: Няважна.

Мінак04: Важна. Калі ты зменіш месцаў 5 працы, калі пабудуеш кватэру гадоў за дзесяць… Хаця б. Калі, карацей, цябе твая краіна ва ўсе дзіркі мець будзе, тады і здымай свой рэпартаж пра патрыятызм.

(З інтэрв’ю № 9)

Узнікаюць і адсылкі да Вялікай Айчыннай вайны («Што ж вы ўсё вайну ўспамінаеце?»), і негатыўны ўспамін пра Савецкі Саюз, і нацыянальнае «Я ганаруся, што жыву ў краіне, дзе жылі Якуб Колас, Янка Купала, Кандрат Крапіва». Але чым больш людзі выказваюцца, тым менш у Насці застаецца энтузіязму што да пазітыўнага фіналу фільма.

Заканчваецца яе гісторыя тым, што адзін з апытаных — «пацан» — прапануе ім пагаварыць з адным дзедам, ветэранам, які «такія гісторыі заганяе і пра патрыятызм асабліва».

Насця і Косця ідуць на ўскраіну горада, дзе «пацан» і яго сябар іх рабуюць — забіраюць камеру і тэлефоны. Ужо ў аддзяленні, дзе яны заяўляюць пра рабаванне, міліцыянт, даведаўшыся, што фільм, аказваецца, «міжнародны», насцярожваецца і прымушае іх здаць адбіткі пальцаў.

Косцік: Мы ж пацярпелыя, а не злачынцы. На якой падставе ў мяне ўзялі адбіткі пальцаў? Што за трызненне?

Міліцыянт02: На падставе закона 236.3 ад 4 лістапада 2003 года аб дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі.

Косцік: Што за бздура! Жыў сабе, жыў, праходзіў міма — і тут ужо валікі на пальцах. Ці вы так забаўляецеся ў пастарунку? (…) Рэальна залезу ў інтэрнэт, думаю, вы нешта недагаворваеце.

Міліцыянт01: Думаць — гэта вашае канстытуцыйнае права.

Насці ж міліцыянт раіць, зазірнуўшы ў пашпарт, каб яна — фрау Насця — наогул ехала дадому, зусім дадому: аказваецца, у яе аўстрыйскае грамадзянства. Насця збірае валізкі і едзе — на Радзіму.

Паралельна з асноўнай гісторыяй у п’есе расказваецца пра абставіны жыцця іншых герояў, апытаных у інтэрв’ю: Дзімы, які сустракае сябра дзяцінства Андрэя, што з’ехаў жыць у Германію; дачкі, якая выступае за легалізацыю «грыбоў», і яе маці; швейцарца Олівера, які захапляецца парадкам у Мінску і лае Еўропу; Надзеі, сяброўкі Насці, якая спрабуе Олівера спакусіць.

Гісторыя Дзімы, напрыклад, да якога прыязджае Андрэй, заканчваецца тым, што, захмялеўшы, Дзіма выбухае:

«Ды тут такая дзірка! Усім дзіркам дзірка. А ім патрыятызм? За курсам не ўсочыш. У мянтоў хутка дзяцей будзем апранаць на ранішнік… сардэчна запрашаем у наш хлеў… Будзе вам і скварка і чарка… а лавандасу ў нас няма, прабачце, затое чыста! Усюль».

І гоніць сябра прэч: «Гэта прынцыповае пытанне, дзе співацца… А ты, Андруша, жыві ў сваім Дыснэйлэндзе». Фінал жа «Патрыса» — гэта дыялог Андрэя з мужчынам у цягніку: «Там усё ёсць. Цябе там толькі няма. І павер, ты там нікому не патрэбны. Нават наслядзіць не зможаш», — быццам кажа пра тое, што маладыя аўтары крытыкуюць маладушнасць эмігрантаў, дэкларуючы каштоўнасць і значнасць радзімы.

Але кантэкст, які ствараецца цягам усёй п’есы, асобныя рэплікі, асабліва з вуснаў маладых персанажаў («адчування Радзімы ў мяне проста няма… гэта… мусіць, тое кола людзей, вельмі блізкіх мне»), а таксама вобраз каня, які скача побач з цягніком і якога дзяўчынка ратуе ад мясакамбіната (з гэтага пачынаецца п’еса), кажуць пра адваротнае. Здаецца, што да такой высновы аўтары прыходзяць адначасова з гледачом, быццам у рэжыме анлайн, выправіўшыся на пошукі свайго Патрыса. Фінал аказваецца нечаканым у першую чаргу для іх саміх.

Зразумець душу маладога беларуса

Некалькі гадоў таму ў адной вёсцы малады беларускі кінарэжысёр Арцём Лобач у сааўтарстве з Паўлам Міцкевічам зняў кароткаметражны фільм «Простыя рэчы», які сёлета атрымаў другую прэмію (першая не прысуджалася) на II фестывалі незалежнага беларускага кіно «Bulbamovie» ў Варшаве.

Пасля прачытання анатацыі да фільма — «калі зразумець і пачуць героя фільма, можна наблізіцца да разумення душы простага беларуса», — і далей, пасля першых яго кадраў, здаецца, што гэта чарговае «кінапрактыкаванне» на тэму беларускай вёскі. Адразу заяўляецца той самы герой — дзед, што выразна чытае на лаве каля свайго дома Янку Брыля. Ды і сам рэжысёр (яго голас мы чуем за кадрам) кажа, што хоча расказаць гісторыю пра простага чалавека.

Але іронія, якая прысутнічае ў фільме з самага пачатку (дзед адкладае кнігу Брыля, закурвае і («Дасталі вы міня, хлопцы, эцім чытаннем!») прымушае глядзець далей, абяцаючы як мінімум нечаканы аўтарскі погляд на праблему «дзядоў». «Таму што мне простыя людзі цікавыя, — зноў чуецца закадравы голас Арцёма. Чым яны дыхаюць». — «Паветрам простым».

Аповед рэжысёр будуе традыцыйна — паказвае розныя фрагменты будняў старога. Вось «Песняры» з радыёкропкі спяваюць пра самую жаданую. «Яна мне як чалавек патрэбная», — кажа дзед пра сваю жонку, якая следам за ім расказвае, як «наваражыла» свайго дзеда на Каляды, а значыць, яны Богам злучаныя. Або размову з суседам на лаўцы, калі героі згаджаюцца, што трэба занесці суседу бутэльку (рэжысёр «без цэнзуры» захоўвае жывую гаворку герояў). Такія дэталі паступова ствараюць вобраз месца, дзе людзі вераць, але напалову, таму што трэба ў нешта верыць, а перамены ім, у прынцыпе, не патрэбныя. «Як было, так няхай і будзе, і я і сам такі ўжо ад прыроды», — кажа дзед пра свайго суседа-аднагодка, які газет не чытае і ў палітыку не ўнікае.

У нейкі момант акцэнты ў гэтай гісторыі мяняюцца, і раптам адкрываецца, што галоўны герой, праз якога і прапануецца зразумець душу простага беларуса, — не гэты дзед, які чытае «Звязду» і папракае Арцёма ў тым, што ён не ведае, хто такі Адам Мальдзіс. Сапраўдны герой, чыё жыццёвае пытанне вырашаецца амаль 12 хвілін (даўжыня фільма), — сам аўтар фільма. А дзед — усяго толькі той, да каго ён прыйшоў са сваім па-беларуску «гамлетаўскім» пытаннем.

«Няма нацыянальнага лідара», — кажа дзед, чытаючы газету. «Былі вось Кастусь

Каліноўскі і Касцюшка, але яны пад палякаў. Францішак Багушэвіч таксама быў паляк, але напісаў: „Не забывайце мовы, бо умроце“». На гэтую рэпліку рэжысёр адказвае каровай, што мычыць у камеру. Так малады герой пачынае паказваць сваю іншасць у дачыненні да гэтага месца. Нават певень нападае на яго, таму што ён — чужы. «Куры слухаюцца яго, куды ён, туды яны. А без петуха яны ўразброд ідуць. Дыктатура самая луччая, а дземакрація толька так. У дземакрацічаскам гасударстве чалавек не мае права на слабасць».

Кадры з дзедам пастаянна разводзяць атмасфернымі замалёўкамі: хлопчык, які б’е палкай лужыну, дзяўчынка на ровары, машыны, што пралятаюць па трасе непадалёк. Месца на ўзбочыне ажыўленай дарогі, застылая ў ліхалецці Беларусь, у якой дзед — простая яе душа. «Я ж табе чытаў вершык Купалы, Багушэвіча: я мужык-беларус, пан сахі і касы, белы вус, а ты — рыжы».

Так малады герой атрымлівае адказ на сваё пытанне. Так, тут ён чужы, рыжы, але вакол бурліць жыццё — на велізарных хуткасцях праязджаюць машыны, у небе лётаюць самалёты. «Як былі, так і ёсць, рэдка хто выб’ецца ў людзі. Так што мне нармальна жывецца ў гэтай братняй Беларусі, а калі табе не жывецца, з’язджай за мяжу, трэба шэнгенскую візу купіць». Апошні кадр — крыло самалёта, які ляціць над аблокамі, і голас дзеда за кадрам: «Как я памру, прыйдзеш да мяне на магілу і скажаш: харашо цяпер жывём, красата, а я там пачую».

Магчыма, гэтае выказванне неаб’ектыўнае ў дачыненні да настрояў, што дамінуюць сярод маладога пакалення. Так, напрыклад, Павел Пражко, нягледзячы на незапатрабаванасць сваёй творчасці ў Беларусі, працягвае жыць тут. (Аднойчы кінуўшы фразу пра тое, што, калі ў Беларусі цэны стануць як у Расіі, ён паедзе ў Пецярбург, Пражко ўсё роўна працягвае шукаць магчымасць застацца тут, з’ехаўшы ў вёску, напрыклад).

Тым не менш, п’еса «Патрыс» і фільм «Простыя рэчы» паказваюць, наколькі далёкія ўяўленні нашых грамадска-палітычных сіл (па абодва бакі «сцяны») ад настрояў маладых беларусаў. Маўчанне, з якім глядач слухаў чытку «Патрыса», кажа пра тое, наколькі хваравітае для новай генерацыі, у якой шмат разумных, таленавітых, энергічных людзей, пытанне «каранёў». Яны ўжо не вераць ілжывым прамовам дзяржавы, але не пераконвае іх і сістэма нацыянальных каштоўнасцяў. Ці тых каштоўнасцяў, якія ім прапануюць і якія, магчыма, ужо проста неабходна артыкуляваць па-іншаму.

Месца нас не хоча? А значыць, пытанне толькі ў цане «шэнгену». Але вярнуцца і расказаць, ці добра там, яны абяцаюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?