Архітэктар сам спраектаваў свой музей у горадзе Курытыба, Бразілія, у выглядзе вялікага вока, што вісіць над зямлёй.
Музей Оскара Німеера ўдзень: шкляны фасад.
Вечар. Вока свеціцца.
Ноч. Вока Німеера спіць.
Оскар Німеер пражыў 104 гады.
Лятаючая талерка музея сучаснага мастацтва ў Нітэрое, што прызямлілася на самым беразе, выпусціўшы доўгі трап.
Сам Оскар Німеер каля сваёй лятаючай талеркі. Яна зусім не грузная.
Німеер не проста прыдумляў ашаламляльныя аб'екты, але ўпісваў іх у асяроддзе, бачыў іх у прасторы — чаго так часта бракуе беларускім архітэктарам.
Адно з першых тварэнняў Німеера — царква святога Францішка з Асізі ў Белу-Арызонтэ. Простыя формы ў памяць пра святога аскета.
Німеер быў паэтам жалезабетону.
Кафедральны сабор у Бразіліа: выгнутыя бетонныя калоны вырастаюць з-пад зямлі.
А гэта спраектаванае Німеерам крэсла «Рыа».
Спраектаванае Німеерам крэсла «Рыа» такое ж лёгкае, але ў форме, як ягоныя будынкі.
Культурны цэнтр, збудаваны Оскарам Німеерам у Авілесе, Іспанія. У сучаснай яму беларускай архітэктуры нічога падобнага не было.
Канцэртная зала ў парку Ібірапуэра, Сан-Паўлу.
Міністэрства замежных справаў тады яшчэ дыктатарскай Бразіліі.
А гэта рэзідэнцыя прэзідэнта Бразіліі, палац Алварада.
Рэзідэнцыя прэзідэнта Бразіліі, палац Алварада, уначы.
Оскар Німеер працаваў да самых апошніх гадоў, а пражыў ён 104 гады.
Комплекс «аблвыканкама» ў Белу-Арызонты. Адзін з апошніх праектаў Німеера, рэндар.
Комплекс «аблвыканкама» ў Белу-Арызонты. Адзін з апошніх праектаў Німеера, у часе пабудовы.
Канцэртная зала ў парку Ібірапуэра, Сан-Паўлу, 2002—2005 год.
Культурны цэнтр у Гаяніі: бібліятэка, мастацкі музей, канцэртная арэна і помніка правам чалавека.
Культурны цэнтр у Гаяніі: бібліятэка, мастацкі музей, канцэртная арэна. І помнік правам чалавека.
У Бразіліі ў сераду памёр сусветна вядомы архітэктар Оскар Німеер, паведамляюць бразільскія СМІ.
Дзесяцігоддзямі Німеер ствараў яркія будынкі з жалезабетону.Адны з першых яго вядомых праектаў
маладая сталіца краіны, горад Бразіліа, стала фактычна галоўным тварэннем Німеера.
Адметныя і пабудовы апошніх дзесяцігоддзяў яго творчасці: лятаючая талерка музея сучаснага мастацтва ў Нітэрое, што прызямлілася на самым беразе, выпусціўшы доўгі трап, і будынак ўласнага музея Німеера ў форме велізарнага
Што цікава, музеі Німеера — гэта не чыста музеі. Гэта найчасцей адначасова і канцэртавыя залы, арэны. Дамы культуры, адным словам.
Німеер быў перакананым камуністам, але не савецкага, а лацінаамерыканскага кшталту.
«Архітэктура нічога істотна ў грамадстве не мяняе. Яна заўсёды знаходзіцца на баку багатых. Але важна верыць, што яна можа зрабіць жыццё лепш», — так Оскар Нимейер апісаў сваё крэда.
Джорджа
Таксама ён распрацоўваў праекты помнікаў антыамерыканскіх лідараў Лацінскай Амерыкі: для Уга Чавеса — грозны металічны клін у бок ЗША, контурны кубінец, які замахнуўся сцягам на «імперскага гада», — для Фідэля Кастра.
Уладзімір Пуцін узнагародзіў Німеера ордэнам Дружбы. А пры Хрушчову, у 1963 годзе, яму была прысуджана Ленінская прэмія «3а ўмацаванне міру паміж народамі». Аднак у цэлым саветы даволі стрымана ставіліся для Німеера. Месца для такой архітэктуры ў Савецкім Саюзе не было. Дый грошай саветы на такое не мелі.
Працы Німеера — сапраўдныя шэдэўры ХХ стагоддзя. Што цікава, камуніст Німеер свабодна будаваў пры антыкамуністычных дыктатурах у Бразіліі.У таталітарных Савецкім Саюзе ці Трэцім Рэйху такога было не ўявіць.
Сам ён на 20 гадоў перабраўся ў дэмакратычную Францыю, а ў гэты час у Бразіліі працягвалі ажыццяўляцца яго праекты.
У 1988 годзе, у 81 год, Німеер атрымаў самую ганаровую ўзнагароду ў галіне архітэктуры — Прытцкераўскую прэмію.
У
«Божа мой, Оскару Німееру сёння споўнілася 100 гадоў, і ён досыць нядрэнна сябе пры гэтым адчувае», — усклікаў у 2007 годзе беларускі блогер Darriuss, які піша пра архітэктуру. А
Німеер працягваў працаваць і пасля ста. Апошнія фоты ўГэта ўсё яшчэ шэдэўры думкі і красы.слайд-галерэі — гэта праекты, рэалізаваныя Німеерам за апошнія 5 гадоў, сабраныя Дарыюсам.





