Лідар Руху за Свабоду Аляксандр Мілінкевіч заявіў, што прадаставіць свой офіс для грамадскай прыёмнай праваабаронцаў з былога цэнтра «Вясна». «Зразумела, што „Вясну“ прыгнятаюць за эфектыўную праваабарончую дзейнасць. Яны аказаліся больш эфектыўныя, чым некаторыя палітыкі».
За гады сваёй дзейнасці праваабаронцы-вясноўцы дапамаглі не менш чым 6000 рэпрэсаваным, арыштаваным, несправядліва звольненым з працы, вучобы. Дапамагалі як юрыдычна, так і, пры патрэбе, нават грашыма. Урэшце кіраўніка вясноўцаў, Алеся Бяляцкага, асудзілі да чатырох з паловай гадоў турмы, нібыта за нясплату падаткаў. Гэта адносілася да грошай, якія ён збіраў па свеце для дапамогі рэпрэсаваным.
У канцы лістапада кватэру, у якой працавалі вясноўцы, канфіскавалі. Яна была аформленая на Алеся Бяляцкага, бо набыць маёмасць самой «Вясне» было юрыдычна немагчыма.
Мікола Бугай
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ