Гандбалісты мінскага «Дынама» ў рамках групавога этапу Лігі чэмпіёнаў выйгралі 2 снежня ў Мінску ў «Берліна» — 31:24. Гэта чацвертая запар перамога беларускага клуба.

Тым самым падапечныя Сяргея Бябешкі забяспечылі сабе месца ў плэй-оф. Заўважым, што немцы сабе гэтую пуцёўку гарантавалі яшчэ раней, аднак меншымі заслугі мінскага «Дынама» не становяцца.

Матчы плэй-оф пройдуць увесну.

Турнірнае становішча: Барселона — 14 балаў (7 матчаў), Берлін — 10 (7), Дынама Мінск — 9 (7), Пік — 4 (7), Заграб — 3 (7), Шафхаўзэн — 2 (7).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?