Кіраўнік кіберпаліцыі Ірана, палкоўнік Саед Шакрыан, які займаецца барацьбой з арганізаванай злачыннасцю ў сеціве, пазбавіўся сваёй пасады пасля таго, як у зняволенні памёр апазіцыйны блогер Сатар Бехешці, перадае France 24 са спасылкай на іранскую паліцыю.
Паводле афіцыйнай фармулёўкі, С. Шакрыан звольнены «за халатнасць і недастатковы кантроль за сваімі падначаленымі».
Адстаўка паліцэйскага чыноўніка адбылася амаль праз месяц пасля смерці блогера.
Паведамляецца, што смерць С. Бехешці наступіла ў выніку катаванняў. Ён апынуўся пад вартай 30 кастрычніка за крытыку рэжыму прэзідэнта краіны Махмуда Ахмадзінежада.С. Бехешці быў знойдзены ў камеры мёртвым ўжо 3 лістапада.
Гісторыя досыць хутка атрымала міжнародную агалоску. У выніку таго, што здарылася, згодна з паведамленнямі іранскіх СМІ, арыштавана ўжо 7 чалавек, якія маглі быць датычнымі да смерці блогера. Такім чынам, смерць С. Бехешці стала адным з першых выпадкаў, калі Іран прызнаў справядлівымі абвінавачванні
Кіберпаліцыя Ірана была створана ў пачатку 2011 года для барацьбы з «сеткавай злачыннасцю», яе дзейнасць канцэнтруецца на барацьбе з апазіцыйнай агітацыяй ў сацыяльных сетках.