Будаўніцтва АЭС абумоўлена высокай ступенню залежнасці Беларусі ад імпарту энергарэсурсаў і ростам патрэбы ў іх, заявіў беларускі дыпламат на нарадзе ў МАГАТЭ.

Рэалізацыя нацыянальнай ядзерна-энергетычнай праграмы ў Беларусі ажыццяўляецца з улікам высокай ступені залежнасці краіны ад імпарту энергарэсурсаў і росту патрэбы ў электраэнергіі. Аб гэтым заявіў начальнік упраўлення эканамічнага супрацоўніцтва і ўстойлівага развіцця МЗС Беларусі Юрый Ярашэвіч на нарадзе па вывучэнні сацыяльна-эканамічных наступстваў укаранення ядзернай энергетыкі, якая прайшла 26—30 лістапада ў Вене ў штаб-кватэры МАГАТЭ.

Як паведамляе прэс-служба МЗС, удзельнікі нарады абмяняліся вопытам і інфармацыяй у галіне вывучэння фінансавых, эканамічных і сацыяльных аспектаў развіцця ядзернай энергетыкі для падрыхтоўкі на гэтай аснове адпаведнай метадалогіі МАГАТЭ.

Беларускі дыпламат таксама адзначыў, што ядзерная энергетыка з'яўляецца адным з інструментаў зніжэння аб'ёмаў выкідаў парніковых газаў у атмасферу і "рухаючай сілай для развіцця новых тэхналогій і вытворчасцей".

У рамках удзелу ў нарадзе Ярашэвіч правёў шэраг сустрэч з прадстаўнікамі краін-удзельніц і супрацоўнікамі сакратарыята МАГАТЭ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?