Як паведамілі ў прэс-службе сталічнай міліцыі, атрымаўшы пэўную вядомасць і падтрымку ў грамадстве, інтэрнэт-праект «Перахоп» аб’яўляе вайну наркотыкам. Цяпер сайт perehvat.gov.by будзе прымаць любую інфармацыю аб фактах вырабу, захоўвання і распаўсюджвання наркатычных сродкаў і іх прэкурсораў.

У «Перахоп» можна накіроўваць любыя звесткі, якія тычацца розных аспектаў барацьбы з наркаманіяй. Гэта могуць быць паведамленні аб фактах абароту наркотыкаў або іх ужывання. «Моцныя і слабыя наркотыкі, як і насвай, марыхуана або курыльныя сумесі — уся ваша інфармацыя будзе накіроўвацца ў падраздзяленні па наркакантролі для аператыўнага рэагавання. Калі жадаеце пакінуць інфармацыю інкогніта — паведамце нам аб гэтым, і яна не будзе раскрыта», — гаворыцца ў паведамленні ГУУС.

Тэкставую інфармацыю, фота і відэазапісы можна дасылаць на сайт праекта perehvat.gov.by з двума хэштэгамі — #перехват і #шприц. Пры падрыхтоўцы паведамленняў неабходна прытрымлівацца правілаў праекта, якія размешчаны пад стужкамі навін на сайце. Пасля праверкі паведамлення яно будзе размешчана ў «чырвонай стужцы» з адпаведнай іконкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?