Брэсцкаму клубу вярнулі пасля звароту ў Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці імя «Дынама», паведамляе афіцыйны сайт клуба.

«Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб таварных знаках і знаках абслугоўвання» выдаў футбольнаму клубу «Брэст» пасведчанні за № № 41547, 41548 ад 26.11.2012 на таварныя знакі «Футбольны клуб «Дынама-Брэст», — гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, мінулы сезон каманда называлася «Брэст». Перайменаванне адбылося пасля таго, як БФСТ «Дынама» вырашыла павялічыць плату за выкарыстанне назвы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?