З 10 снежня 2012 г. будзе спынена абслугоўванне на тарыфных планах «Дзелавы», «Дзясятка», «Сані», «Абласны», «Оптыма +50», «Оптыма +100», «Оптыма +200», «Оптыма. Святочны», «Профі 60», «Профі 120», «MAXI», «Будзь практычным. Улюбёны на год», «Шчаслівы», «МТС. Эксклюзіў», «МТС.VIP», «SMS 500», «SMS 2000», «Джынс-Класік», «Джынс-Класік 61», «Супер 0», «RED Extra» і «Пуск».

Пры гэтым абаненты тарыфных планаў «Дзелавы», «Дзясятка», «Сані», «Абласны», «Оптыма +50», «Оптыма +100», «Оптыма +200», «Оптыма. Святочны», «Профі 60», «Профі 120», «MAXI», «Будзь больш практычным. Улюбёны на год» і «Шчаслівы» будуць аўтаматычна пераведзеныя на тарыф «Выдатны».

А абаненты тарыфных планаў «Джынс-Класік», «Джынс-Класік 61», «Супер 0», «RED Extra» і «Пуск» будуць пераведзены на тарыф «Лёгка сказаць».

Усе абаненты, пераведзеныя на тарыфны план «Выдатны», атрымаюць 1500 хвілін для званкоў унутры сеткі МТС. Хвіліны будуць давацца штомесяц да канца зімы.

Абслугоўванне на ўказаных тарыфных планах будзе спынена ў мэтах аптымізацыі тарыфных прапаноў аператара і паляпшэння якасці абслугоўвання абанентаў.

Да 10 снежня абаненты указаных тарыфных планаў могуць перайсці на любы адкрыты для падлучэння тарыфны план,
і ў далейшым карыстацца акцыямі і спецыяльнымі прапановамі ад МТС.

Змяніць тарыфны план можна з дапамогай Інтэрнэт-Памочніка, Мабільнага памочніка і сэрвісу самаабслугоўвання USSD, а таксама звярнуўшыся ў кантактны цэнтр МТС па тэлефонах (017) 237 98 98, МТС 0890 ці ў салон сувязі МТС з пашпартам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?