Чарговы раўнд перамоваў з Расіяй па нафтавым балансе на 2013 год на ўрадавым узроўні, які Мінск разлічваў правесці ў канцы мінулага або ў пачатку гэтага тыдня, не адбыўся. Беларускія перамоўшчыкі чакаюць, што дыялог з Расіяй працягнецца на найвышэйшым дзяржаўным узроўні, паведаміла блізкаму да беларускіх уладаў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» крыніца, знаёмая з сітуацыяй на перамовах.

Гонар «разрульвання сітуацыі» выпадае Лукашэнку і Пуціну асабіста.

Беларусь хоча атрымаць ад Расіі ў наступным годзе 23 мільёна тон нафты. Гэта на 1,5 млн тон больш, чым было сёлета, у 2012-м.

Расія ж настойвае на лічбе 18 млн тон, прычым хоча атрымаць частку нафтапрадуктаў назад на свой рынак.

Цана пытання — каля мільярда даляраў. Пры беларускім варыянце агульная сума расійскіх нафтагазавых субсідый Беларусі складзе каля 8 млрд даляраў, пры расійскім — каля 7 млрд.
Расія фінансуе беларускі рэжым узамен за палітычны і эканамічны кантроль над Беларуссю, аднак размяркоўвае гэтую дапамогу так, каб Мінск заўжды заставаўся ў невялікім дэфіцыце, які б не пагражаў стабільнасці рэжыму, але даваў Расіі магчымасць выкупляць беларускія актывы. Самым каштоўным набыткам стаў «Белтрансгаз». Расійскія кампаніі выказвалі таксама цікавасць да «Беларускалія».
Штогадовая прыватызацыя актываў стала адной з умовай атрымання Беларуссю антыкрызіснага крэдыту ЕўрАзЭС у 2011 годзе.

Беларуская эканамічная мадэль заснаваная на перапрацоўцы расійскіх энэрганосьбітаў і экспарце прадуктаў перапрацоўкі ў краіны Еўрасаюза.

Пуцін з Лукашэнкам маюць сустрэцца на самітах СНД у Ашгабаце 5 снежны і АДКБ / ЕўрАзЭС / Мытнага саюза ў Маскве 19 снежня. Як мяркуецца, да гэтага часу Пуцін выйдзе на сваё з праблем з хрыбтом.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?