Эрыксан атрымаў напамін пра велічныя руіны Ружан.

Эрыксан атрымаў напамін пра велічныя руіны Ружан.

29 лістапада ў Стакгольме распачаўся 4-ы Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнерства.

Беларусь на Форуме рэпрэзентуюць 23 недзяржаўныя арганізацыі (поўны спіс тут).

Сёння ўсіх удзельнікаў Форуму (а гэта больш за 200 чалавек з краінаў УП і Еўрасаюза) вітаў былы пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан. Пасля гэтага беларусы ўручылі яму падарунак: вялікую фотакарціну з выявай Ружанскага палаца і каробку беларускіх цукерак. Прэзент уручаў новаабраны каардынатар Форуму грамадзяскай супольнасці па Беларусі, экалагічны актывіст Яраслаў Бекіш.

Як сказаў Эрыксан, «праца ў Беларусі, гэтыя 7 гадоў, дала мне вельмі шмат. Беларусь застанецца са мной усё жыццё». Ён выказаў спадзяванне, што калі небудзь «яшчэ вернецца».

Былы амбасадар Швецыі пажадаў беларускай грамадзянскай супольнасці еднасці і ўзаемапаразумення: «Не крыўдуйце і не крыўдзіце адзін аднаго».
«На пакрыўджаных ваду возяць», — сказаў Эрыксан, чым паставіў перакладчыцу на ангельскую ў тупік.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?