Беларусы правераць расейскія мясакамбінаты

А ў нашу краіну завітаюць расейцы.

03.05.2007 / 07:39

Паводле словаў віцэ‑прэм’ера Беларусі Івана Бамбізы, дасягнутая дамоўленасьць аб праверцы беларускімі спэцыялістамі расейскіх вытворцаў мясасалочнай прадукцыі.

Прадстаўнікі Рассельгаснагляду тым часам плянуюць завітаць ў Беларусь з чарговай інспэкцыяй прадпрыемстваў мяса-малочнай галіны. Паводле папярэдняй інфармацыі, адбудзецца гэта 10 траўня. Заплянаваныя інспэкцыі на Гомельшчыне і Магілёўшчыне.

Нагадаем, што па патрабаваньні расейскага боку ад 17 сакавіка прыпынены завоз польскага мяса ў Беларусь. Па выніках першых праверак расейскіх вэтэрынараў, толькі 3 з 23 беларускіх мясакамбінатаў здолелі захавць магчымасьць завозіць сваю прадукцыю ў Расею.

СП