Саннікаў у «Гардыян»: У турме мяне спрабавалі штурхнуць на самагубства

23.11.2012 / 17:06

Сёння брытанская газета Guardian змясціла вялікі артыкул пра былога кандыдата ў прэзідэнты, экс-палітвязня Андрэя Саннікава, які атрымаў палітычны прытулак у Вялікабрытаніі.

У інтэрв’ю Андрэй Саннікаў расказаў, што ў турме яго спрабавалі штурхнуць на самагубства: яго пакінулі ў адзіночнай камеры разам з лязом брытвы і кавалкам вяроўкі.

Што да будучыні, то Саннікаў перакананы, што рэжым Лукашэнкі асуджаны.

«Я не бачу будучыні для яго», — кажа ён. Ён не можа прадказаць, калі ўпадзе рэжым, але дадае: «Гэта ўсяго толькі пытанне часу».