Бабры атакавалі Брэсцкую крэпасць — фотафакт

23.11.2012 / 11:23

Сёлета назіраецца нашэсце баброў на дрэвы ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой».

Жывёлінкі знішчаюць як маладыя, так і векавыя дрэвы — усяго больш за паўсотні дрэў у водных артэрыях цытадэлі. Работнікі мемарыяла імкнуцца ўсімі сіламі абараніць зялёныя насаджэнні ад бабровых нашэсцяў — агароджваюць маладыя дрэўцы, больш старыя абносяць металічнай сеткай.

На здымку: наступствы бабровых нашэсцяў.