«Нейра Дзюбель» запісаў «самы прыстойны альбом у дыскаграфіі»: «До*уя советчиков»

Кулінковіч: у ім толькі адна мацерная песня.

21.11.2012 / 15:44

Аляксандр Кулінковіч і гурт “Нейра Дзюбель” запісалі новы альбом, з назвай “До*уя советчиков», разлічаны ў першую чаргу для інтэрнэта (рэліз на дысках таксама плануецца, але цяжка ўявіць альбом з такой назвай у якой-небудзь дыскарні).

Так прайшла прэзентацыя альбома ў клубе «Гудвін». Фота Generation.by.

Фота Generation.by.

Фота Generation.by.

Фота Generation.by.

Пасля мінулага альбома “Афтары правды”, здавалася, гурт не зможа другі раз падняцца на той самы ўзровень: “Нейра Дзюбель” паставілі самі сабе такую планку, што сумневы заставаліся. Аднак новая кружэлка іх развеяла.

Кулінковіч кажа, што гэта – самы прыстойны альбом у дыскаграфіі “Дзюбель”, дзе ёсць “толькі адна мацерная песня”.

Затое ёсць абсалютна драйвавы кавер на “Куба, любовь моя”
: стары савецкі шлягер, як мінулым разам было з песняй “Дзеці галактыкі”, перакручаны на цяжкі панк-манер, з сола з “Чунга-чангі” і харавымі спевамі. Дарэчы, гучыць новы альбом весялей і лягчэй за папярэдні, але якасць тут не губляецца.

“Нейра Дзюбель” па ўзроўні агульнай весялосці і панк-пасылу абыходзяць нават “Ляпісаў” (дарэчы, такое параўнанне гадоў з шэсць таму гучала б смешна). А па энэргетыцы Кулінковіч і ягоны гурт дрэйфуюць недзе паміж сваімі ўлюбёнцамі – раннімі “Звуками Му” і панкамі Dead Kennedys.

Цягам дня альбом мусіць з’явіцца на афіцыйным сайце гурту.

ЮУ