У Гомелі памерла сяброўка «Талакі» Наталля Меркіс. Ёй было 38 гадоў

Апошнія 10 гадоў яна цяжка хварэла.

21.11.2012 / 12:56

21 лістапада ў Гомелі памерла сяброўка моладзевай краязнаўчай грамадскай арганізацыі «Талакі» Наталля Меркіс (Маркевіч). 4 кастрычніка ёй споўнілася 38 гадоў.

Па словах сяброў «Талакі», яна захварэла на анкалогію ў 2003 годзе.

У жніўні 2011 года Наталля пабралася шлюбам з Яўгенам Меркісам, у жніўні гэтага года яны павянчаліся. Яўген — старшыня ГМКГА «Талака», як і Наталля — настаўнік гісторыі.

СП