Ганчарэнка пра матч з «Лілем»: Не змаглі дагрукацца да каманды, але выйшлі ў плэй-оф

20.11.2012 / 23:21

Галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка пасля паразы ад «Ліля» (0:2) прызнаў памылку трэнерскага штаба:

Калі шукаць пазітыў, то мы ўсё ж такі выйшлі ў плэй-оф Лігі Еўропы. Гэта таксама якое-ніякое дасягненне. Каманда зараз засмучаная. Увесь рух, запал, самааддача прыйшліся на першыя два матчы турніру. Гэта памылкі трэнерскага штаба. Не змаглі дагрукацца да каманды.

Будзеце хварэць за «Валенсію» ў матчы з «Баварыяй»?

Цяжка сказаць — за каго. Абодва супернікі — гранды, з якімі калі і рэальна, то вельмі цяжка змагацца.

Гульня не нагадала першую сустрэчу з «Лілем»? Адна каманда атакавала, другая — рэалізоўвала свае моманты.

Хутчэй, правёў бы аналогію з матчам супраць «Вікторыі».