Апазіцыя Бахрэйна дамагаецца санкцый супраць уладаў краіны
20.11.2012 / 15:00
Жамчужная плошча ў сталіцы Бахрэйна Манаме стала сімвалам пратэстаў.
Апазіцыйныя актывісты Бахрэйна заклікалі ўвесці санкцыі ў дачыненні да вышэйшых чыноўнікаў краіны, у тым ліку замарожванне рахункаў і забарону на выезд за мяжу.
Прадстаўнікі апазіцыі Бахрэйна сабраліся ў Гаазе, каб прыцягнуць увагу да пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека ў краіне. На сустрэчы будзе абмяркоўвацца ўвядзенне забаронаў на мітынгі і сходы, а таксама падазрэнні ў тым, што праваахоўныя органы сістэматычна ўжываюць катаванні. Самі ўлады Бахрэйна гэта адмаўляюць.
Напружаная абстаноўка ў Бахрэйне склалася два гады таму пасля падаўлення пратэстаў, у якіх удзельнічалі прадстаўнікі шыіцкай большасці.
Яны патрабавалі для сябе больш палітычных правоў ад урада, у якім пераважаюць суніты.