Туркі будуць разліваць у Стамбуле беларускі алкаголь, а ў Беларусі пабудуюць завод аліўкавага алею

16.11.2012 / 12:12

Ажно чатыры пратаколы аб намерах будуць заключаныя паміж Беларуссю і Турцыяй падчас Беларускага інвестыцыйнага форуму.

Кампанія Turbel гатовая пабудаваць у Стамбуле завод па вытворчасці беларускай лікёра-гарэлкавай прадукцыі. Пагадненне заключанае адначасова з «Мінск Крышталем», віцебскім заводам «Прыдзвінне» і брэсцкім «Белалка».

А ў Беларусі, у сваю чаргу, туркі хочуць пабудаваць завод па вытворчасці аліўкавага алею на базе ўсё таго ж «Мінск Крышталя».

ЯМ