Ля Гродна збудуюць гарналыжны комплекс

08.11.2012 / 16:40

Каля Гродна пачалося будаўніцтва гарналыжнай трасы. Парк актыўнага адпачынку размесціцца недалёка ад агратурыстычнага комплексу «Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы».

Сёння тут праводзяцца земляныя работы, насыпаюцца дзве горкі, пасля чаго іх вышыня павялічыцца амаль на 40 і 20 метраў. На гарналыжнай трасе будуць устаноўлены два пад’ёмнікі, чатыры снежныя гарматы, ваду для якіх будуць падаваць дзве помпавыя станцыі.

Усяго плануецца збудаваць 3 трасы: гарналыжную, цюбінгавую і трэніровачную даўжынёй больш за 250 метраў.