ААН: Сірыя гатова на часовае спыненне агню

24.10.2012 / 14:07

Спецыяльны пасланнік ААН і Лігі арабскіх дзяржаў (ЛАГ) па Сірыі Лахдар Брахімі паведаміў, што сірыйскія ўлады гатовыя спыніць баявыя дзеянні супраць паўстанцаў на час мусульманскага свята Курбан-Байрам, які адзначаецца на гэтым тыдні.

Сірыйскі ўрад паабяцаў абвясціць пра гэта ў бліжэйшы час.

Брахімі адзначыў, што некаторыя апазіцыйныя групоўкі таксама паведамілі, што гатовы на часовае перамір’е.