Лукашэнка — брытанскім СМІ: Ды ваш прэм’ер Кэмеран — пацан

20.10.2012 / 13:35

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю брытанскай газеце Independent назваў прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Дэвіда Кэмерана «пацаном» і папракнуў Злучанае Каралеўства ў адсутнасці канстытуцыі.

«Ваш Кэмеран — гэта пацан, у тым сэнсе, што ён яшчэ без года тыдзень у гэтай палітыцы. Акрамя балбатні, ён жа нічога, мусіць, і ў жыцці не зрабіў»,
— выказаў меркаванне Лукашэнка.

Ён таксама заявіў, што не разумее сутнасці англійскай дэмакратыі:

«Так у вас нават канстытуцыі няма, слухайце, абарыгены нейкія… У іх канстытуцыі няма».