Лукашэнка: ЕС ставіць Беларусі непрымальныя ўмовы

20.10.2012 / 12:58

Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю брытанскім СМІ: газеце «Індэпэндэнт» і тэлеканалу Бі-Бі-Сі.

«Вы нам ставіце непрымальныя ўмовы — нам трэба змяніць краіну, змяніць яе канстытуцыйны лад, замяніць усё кіраўніцтва краіны, а лепш перадаць вось цяперашняй „пятай калоне“ уладу і гэтак далей. Таму не толькі я, але і наш народ не прыме такое», — заявіў ён. «Нам трэба ў эканоміцы пайсці на масавы распродаж прадпрыемстваў за бясцэнак. Вось, калі б мы зараз ўзялі і свае гіганты, і добрыя прадпрыемствы, эканамічна карысныя, перадалі Германіі, Вялікабрытаніі, мы былі б самыя лепшыя.

Калі б мы сёння адвярнуліся ад Расіі і урачыстым маршам, напляваўшы на Расею, пайшлі ў вашым кірунку, як гэта Балтыйскія дзяржавы зрабілі, яшчэ нехта, мы б былі сябрамі. Гэта нам непрымальна», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.