Магутная залева ў Варшаве. Матч Польшча — Англія адменены

16.10.2012 / 23:39

Магутная залева ў Варшаве прывяла да таго, што адборачны матч чэмпіянату свету паміж зборнымі Польшчы і Англіі, што меўся прайсці сёння вечарам, адменены.

Дрэнажная сістэма проста не дала рады ападкам, і поле ператварылася ў басейн, піша Wyborcza.pl.

Pilkanozna.pl называе сітуацыю вялікім скандалам, і прагназуе, што гульня пройдзе ў сераду, але без гледачоў

Дарэчы, хмары сунуцца ў бок Беларусі, і Белгідрамет перадаў на ноч і на сераду штармавое папярэджанне.

nn.by