Кіраўніцтва правячай партыі М'янмы сышло ў адстаўку

16.10.2012 / 14:50

Кіраўніцтва правячай партыі М'янмы прыняло рашэнне змяніць стратэгію і пайсці ў адстаўку, каб больш эфектыўна супрацьстаяць узрослай канкурэнцыі з боку дэмакратычнай апазіцыі Аун Сан Су Чжы.

Акрамя таго, чакаецца, што сваю пасаду ў партыі пакіне дзеючы прэзідэнт Тэйн Сэйн.

Яго супернік, спікер парламента Шве Ман можа стаць новым кіраўніком палітычнай сілы па выніках галасавання, якое пройдзе ў бліжэйшыя гадзіны.